Шлюб па-італьянску

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Драматычная камедыя на 2-е дзеі па п’есе «Філумена Мартурана».

Вялікая сцэна.

Прэм’ера – 30 верасня 2020 года.

Багаты неапалітанскі прадпрымальнік дон Даменіка Сарыяна ўжо чвэрць стагоддзя жыве пад адным дахам з Філуменай Мартуранай, сваёй фактычнай жонкай, але так і не бярэцца з ёй шлюбам. І здавалася б, у гэтым ужо няма сэнсу, пакуль лавеласу Даменіка не прыходзіць у галаву афіцыйна ажаніцца з маладзенькай Дзіянай. Гэтая навіна – сапраўдны выклік для Філумены, гатовай змагацца за свой статус і правы. Тым больш у яе на руках моцны козыр: Даменіка – бацька аднаго з трох сыноў Філумены. Вось толькі якога менавіта?

Рэжысёр Юрый Пахомаў паставіў на Коласаўскай сцэне гісторыю пра тое, як часта блізкія людзі, якія жывуць разам доўгі час, нічога адно пра аднаго не ведаюць. Нам і сёння не хапае душэўнай цеплыні, мы гатовыя хутчэй адштурхнуць чалавека, чым наблізіць, прытуліць яго да сябе. «Варта цаніць тое, што ў цябе ёсць», – упэўнены Юрый Пахомаў.

Эдуарда дэ Філіпа напісаў п’есу «Філумена Мартурана» ў 1946 годзе. Пастаноўка мела такі поспех, што акцёры былі запрошаны рымскім Папам Піем XII на прыватную аўдыенцыю. П’еса і сёння ставіцца па ўсім свеце і некалькі разоў была экранізаваная. Здымкі самага вядомага фільма «Шлюб па-італьянску» ажыццявіў Віторыё дэ Сіка, галоўныя ролі сыгралі Сафі Ларэн і Марчэла Мастраяні.

Пераклад на беларускую мову Алеся РАЗАНАВА.
Пастаноўка і музычнае афармленне заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрыя ПАХОМАВА.
Сцэнаграфія і касцюмы Валянціны ПРАЎДЗІНАЙ.

Працягласць спектакля — 2 гадзіны з антрактам.

Комментирование отключено.
Гiсторыя кахання. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 27,00 − 29,00 р
8 октября
Зімы не будзе?. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 27,00 − 29,00 р
9 октября
Зыход. Афиша спектаклей
Лялька 15,00 р
9 октября
Прыгоды Калабка. Афиша спектаклей
Лялька 15,00 р
11 октября
Фуршэт пасля прэм'еры. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 27,00 − 29,00 р
11 октября
Чума на оба ваши дома!. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 45,00 − 50,00 р
13 октября
Женитьба. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 45,00 − 50,00 р
14 октября
Вяселле-буф. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 27,00 − 29,00 р
17 октября
Насарог і Жырафа. Афиша спектаклей
Лялька 17,00 р
18 октября
Винни-Пух. Афиша спектаклей
Лялька 15,00 р
24 октября
Асцярожна, Соня!. Афиша спектаклей
Лялька 15,00 р
24 октября
Фанцікі. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 27,00 − 29,00 р
25 октября
Дамы і гусары. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 27,00 − 29,00 р
27 октября
История любви. Love Story. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 80,00 − 85,00 р
31 октября
Грузавічок. Афиша спектаклей
Лялька 15,00 р
31 октября