Глыток чужога вiскi

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Іранічны дэтэктыў у 2-х дзеяннях.

Дзеянне п'есы Лявона Агулянскага магло б адбывацца дзе заўгодна — у Штатах, Расіі, Ізраілі, усюды, дзе смага грошай, становішча, улады бяруць верх над звычайнымі праявамі чалавечых пачуццяў, якія сёння становяцца ўсё большай экзотыкай, глупствам, недарэчным. Тут ёсць дынамічная інтрыга, моцная сюжэтная пабудова, цікавыя, добра выпісаныя характары, якія раскрываюцца ў пэўных жыццёвых сітуацыях. Па знешняй форме п'еса нагадвае дэтэктыў, а дзесьці нават трылер, і гэта ўжо гарантуе касавы поспех спектакля. Разам з тым аўтар спрабуе выйсці на пэўнае сацыяльнае абагульненне, карыстаючыся сатырычнымі фарбамі, выкрываючы пэўны тып сучаснага героя, які пад уплывам абставінаў, сацыяльнага асяроддзя губляе ўнутраную аснову, маральны стрыжань, а ў выніку губляе чалавечае ў сабе.

Пераклад Алеся Замкоўскага
Рэжысёр-пастаноўшчык — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка.
Мастак-пастаноўшчык — Андрэй Жыгур.
Музыка і музычнае афармленне — Аляксандра Крыштафовіч.
Пластыка Дыяны Юрчанка.

Спяктакль iдзе без антракту.

Фотаздымак: kolastheatre.by