Апошнiя

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Максім Горкі. Сямейная драма ў 2-х дзеяннях.

З чым сыходзяць старэйшыя? З чым застаюцца маладыя?

Напісаная ў пачатку XX стагоддзя, п'еса Максіма Горкага і зараз вядзе актуальную размову пра сям'ю. У маленькай дзяржаве Івана Каламійцава свае даволі бязлітасныя законы. І ўплываюць яны ў першую чаргу на пяцёра дзяцей. Адны змірыліся, другія прынялі гэтыя спосабы жыцця як свае, трэція шчыра імкнуцца да светлага і не разумеюць, як можна жыць па-іншаму. Ці ўсведамляюць бацькі, якую маральную спадчыну яны пакідаюць нашчадкам? Калі сітуацыя дасягае сваёй мяжы, то маці на каленях просіць дзяцей прабачэння за тое, што нарадзіла іх...

Кожны вінаваты, і адначасова бязвінна пакутуе. Героі ідуць сваімі адасобленымі шляхамі — як ім аб'яднацца пад адным дахам?

Пераклад Кузьмы Чорнага.
Пастаноўка і музычнае афармленне Міхаіла Краснабаева.
Мастак-пастаноўшчык — Святлана Макаранка.

Працягласць спектакля — 2 гадзіны.

1 комментарий
Сергей Харитончик
16 ноября 2017 в 23:14
хороший спектакль