Перабор

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Херберт Бергер. Камедыя на 2-е дзеі.

Прэм’ера – 29 красавіка 2011 года. Аднаўленне – 1 кастрычніка 2017 года.

У кожнага – свая мара. І спосабы яе дасягнення – таксама розныя. Джон Валонэ думае толькі пра павышэнне па службе. Тым больш, што менавіта зараз надарыўся зручны выпадак. Яму даручылі… Зрэшты, няхай гэта застанецца таямніцай.

А ягоная прыгожая жонка Нэнсі тым часам фліртуе з сімпатычным суседам Філіпам Дэбні. Жонка Дэбні Дораці ў даўгу не застаецца… Звычайны любоўны трохкутнік?.. Так… каб не чацвёрты лішні. А гэта той самы Джэксан, які лётае паміж небам і зямлёй. Як? Варта пацікавіцца.

Пераклад і пастаноўка Міхася Краснабаева. Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранка. Музыка і музычнае афармленне Арцёма Краснабаева.
Анімацыя Алега Чарняка.

Працягласць спектакля — 1 гадзіна 45 хвілін.