Казявачка

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Таццяна Уфімцава. Вершаваная казка для самых маленькіх.

Вас называюць бездапаможным баязліўцам? Зусім не значыць, што гэта праўда. Можа, проста не знайшоўся добры сябра, які паверыць у вас і пабачыць, які вы смелы і знаходлівы.

Сумна сядзець Цвыркунку дома і без перапынку вучыцца граць на скрыпачцы, бо на вуліцы весела гуляюць Павучок, Аса ды Матылёк. Але што рабіць — Маму трэба слухацца. Нечакана ўсё змяняецца, калі праз акно ў пакой залятае Казявачка, за якой гоніцца агідны Жук-Рагач. Цвыркунок робіць мужны ўчынак: абараняе новую сяброўку, а потым разам яны ідуць гуляць. Але гэта яшчэ не канец гісторыі… Глядзіце спектакль і даведаецеся, хто такая Казявачка і як пазмагаюцца сябры са злосным, хітрым Жуком. Сябры разам абавязкова перамогуць любое зло — у гэтым няма сумневу!

Пераклад Генадзя Гайдука.
Рэжысёр, сцэнаграфія, музычнае афармленне Ніны Обухавай.
Кампазітар песні Алена Пеле (Яўневiч).