Як я стала "зайцам", хоць аплаціла праезд
У нядзелю, 3 снежня, у 15.26 я зайшла ў тралейбус №10 на вуліцы Церашковай на прыпынку "Індустрыяльны каледж".
Зайшла на сярэдняй пляцоўцы. Заплаціла за праезд. Памятаю нават, якімі манетамі разлічылася. Гэта была адна манета 50 капеек і дзве - па 20 капеек. Кандуктар аддаў мне рэшту 10 капеек і квіток.
Квіток я паклала ў тое аддзяленне ў кашальку, куды і звычайна. Перад выхадам з дома выкінула з кашалька старыя квіткі. Так што гэты талончык быў там адзін. Зблытаць яго з іншымі было проста немагчыма.
Затым я прайшла з сярэдзіны салона ў канец, села на вольнае месца і еду.
Праз некалькі прыпынкаў, па-моему, на "Медінстытуце", зайшлі кантралёры - М. і К. Прозвішчы ўсіх дзеючых асоб ведаю, але не ўказваю.
Я прад'явіла свой квіток. Якое ж было маё здзіўленне, калі кантралёр заяўвіў, што нумар майго квітка... не супадае з патрэбным.
Я спрабавала давесці, што квіток я набыла ў кандуктара ў гэтым тралейбусе. Мне ніхто не паверыў.
Кандуктар Б. паводзіла сябе вельмі груба. Яна пагражала, што зараз "мяне павязуць у міліцыю - "адкатваць пальцы".
Кантралёры, у адрозненні ад кандуктара, паводзілі сябе адэкватна. Аднак абвінавацілі мяне ў безбілетным праездзе. Мне давялося ў другі раз аплаціць праезд.
Мне трэба было выходзіць на прыпынку "Камсамольская". Аднак тралейбус нечакана змяніў маршрут і паехаў на Смаленскі кірмаш. Мы з кантралёрамі выйшлі на прыпынку "Вуліца Савецкая".
Я прад'явіла ім свой пашпарт. Добра, што ён быў з сабой. Інакш мы б паехалі ў міліцыю - удаставерыць маю асобу.
На развітанне кантралёры заявілі, што мяне чакае штраф ад 0,5 да 1 базавай велічыні. Мне патэлефануюць і паведамяць, як яго можна аплаціць.
На тралейбусе я ехала па працоўных справах. З-за гэтай гісторыі мне давялося папярэдзіць людзей, якія мяне чакалі ў 16.00, што спазнюся на сустрэчу. Пакуль прайшла пяшком лішніх чатыры прыпынкі, было ўжо 16.15.
У мяне быў вельмі сапсаваны настрой. Я пастаянна аплочваю праезд. І ніколі не думала, што ў свае 50 гадоў сутыкнуся з такой сітуацыяй. Гэта вельмі непрыемна, калі цябе робяць правапарушальнікам.
Я захавала талончык, набыты ў другі раз. Аднак першага талончыка, з нібыта "няправільным" нумарам, на жаль, у мяне не засталося. Кандуктар так накаляла сітуацыю, што я ад хвалявання забыла забраць яго ў кантралёраў.
Так атрымалася, што назад, праз дзве гадзіны, я ехала... на гэтай жа "дзясятцы", з гэтым жа кандуктарам. Але на гэты раз, не давяраючы ёй, сфатагравала квіток, які набыла. Гэты квіток з рукой кандуктара і дасылаю ў якасці ілюстрацыі гэтага незабыўнага вечара. Кандуктарка зноў крычала на мяне палову дарогі, пакуль яе не папрасіла замаўчаць іншая пасажырка.
Ранкам у панядзелак, 4 снежня, пайшла ў "Віцебскаблаўтратранс", каб разабрацца ў сітуацыі: як так атрымалася, што я набыла квіток, а праз 10 хвілін пасля гэтага раптам стала "зайцам".
Таксама мне хацелася звярнуць увагу кіраўніцтва на працу кандуктара Б., якая паводзіць сябе з пасажырамі недапушчальна, проста па-хамскі.
І выявілася вось што. Вы можаце апладзіраваць "Віцебскаблаўтатрансу" стоячы :)
Квіток, аказваецца, мне прадаў кандуктар з першай змены. Затым у тралейбус зайшла кандуктар другой змены, вось гэтая Б. І яна не адзначыла ў сваіх дакументах нумары з папярэдняга рулона квіткоў, якія прадаваў яе калега. Так супала, што ў салон зайшлі і кантралёры. І ў выніку я для іх усіх - "заяц"!
Ніхто з гэтай троіцы - ні кандуктар Б., ні кантралёры М. і К. - нават не паспрабавалі разгледзіць іншыя магчымыя сітуацыі, чаму ў пасажыркі аказаўся "непадыходзячы" квіток. У іх была адзіная і галоўная версія - "вы не заплацілі за праезд, а значыць заплаціце штраф".
Выснова. Я запомніла ў гэтай "вясёлай" паездцы ўсё да драбніц. Але мая памылка была ў тым, што я нават не паглядзела на чалавека, які прадаваў мне квіток. Я знаходзілася ў сваіх думках, ехала па працы і мая галава была занята будучым інтэрв'ю. Я нават не здагадалася, што кандуктары маглі памяняцца. Якая мне была розніца, хто мне прадаў квіток? Галоўнае, што я яго набыла.
Цяпер буду ўважлівей і пачну запамінаць кандуктараў у твар. Аказваецца, гэта важна.
У панядзелак, 4 снежня, начальнік участка лінейнага кантролю "Віцебскаблаўтатранса" прынесла мне прабачэнне за гэту сітуацыю. Паведаміла, што штраф я плаціць не буду, а тую даведку, якую на мяне завялі, ануліруюць. З кандуктарам Б. пагавораць, каб яна паводзіла сябе больш карэктна, запэўніла мяне начальнік участка.
Добра, прабачэнне я прымаю. Але хто і як кампенсуе мне патрачаныя нервы і змарнаваны час? І, калі на тое пайшло, 80 капеек (паўторная аплата праезду)? Мне гэтыя 80 капеек дзяржава не падарыла. Я іх сама заработала. Чаму я павінна дарыць іх дзяржаве?
Мы практычна пражылі чвэрць ХХІ стагоддзя, калі найноўшыя тэхналогіі нараджаюцца штодзень. А ў грамадскім транспарце да сёння існуе такая недарэчная сістэма кантролю праезда. Калі любы з нас можа стаць "зайцам", на якога транспартнікі могуць дружна наваліцца ўтраіх і цкаваць, пагражаючы адвезці ў міліцыю на "адкатку пальцаў".
Спадары транспартнікі, я нездарма так падрабязна апісала гэту сітуацыю. Я хачу, каб вы хоць на хвіліну ўявілі сябе на месцы вось такога "зайца" паняволі.
Общественный транспорт — в каталоге Vitebsk.biz — прим. ред.
Таццяна, пускай подобное больше не повторяется, но если вдруг, отправляйте перевозчику жалобу, либо по телефону диспетчеру электротранспорта или автомобильной колонны. Не жалейте обнаглевших сотрудников - им же вас не жаль. Резонанс должен быть не только в городских группах и СМИ, но и на предприятии. Я летом оставлял по телефону жалобу на водителя трамвая, которая прямо во время управления пользовалась телефоном (смотрела видео, что аж в салоне было слышно), и мне потом перезванивала начальник безопасности движения (или что-то похожее, точно уже не помню) - сказала, что с водителем была проведена беседа и поблагодарила за обращение. Не знаю какие в отношении неё были приняты меры, но на маршруте она работает и телефоном во время движения больше не пользуется.
Приятных поездок.
Ужас, ну дегенераты работали в этом троллейбусе. Ни контроллеры, ни кондуктор не сообразили уточнить, какие там билеты продавала предыдущая контукторша. Ну они-то знают систему, могли бы хотя бы предположить невиновность пассажира.
Я представляю, что было бы, если бы на месте взрослого оказался ребенок. Он оплатил бы проезд, а с него требовали бы оплатить второй раз.
Ну в шею гнать таких работников, у которых в черепушке совсем пусто. Надеюсь, они прочитают о себе отзыв. И хоть немного покраснеют.
Отвратительнейший перевозчик как по отношению к пассажирам, так и судя по всему к работникам, раз всё крутят в транспорте объявление о наборе. Интервалы на многих маршрутах от 20 и более минут и во внепиковое время может образоваться провал в целый час, при чём у двух видов транспорта по одному направлению, и даже это расписание не всегда соблюдается во время благоприятных погодных условий (но такое случается не часто), водители могут видеть бегущего пассажира и преднамеренно уехав не дождавшись его, в трамваях и троллейбусах этой осенью и зимой не топят (но топят в автобусах зато). А помните одно время была реклама из динамиков в салоне, пока не вышел закон о её запрете кроме социальной? Очень плохо, что электротранспортников объединили с автобусниками с ликвидацией витебского трамвайно-троллейбусного управления - то, что водители автобусов не соблюдают расписание было известно ещё в 2010-ых годах, трамваи и троллейбусы всегда были надёжнее в плане стабильности и предсказуемости движения. И ведь ВОАТ не стесняется на своём же сайте писать о более 70 лет качества.
Однажды села в трамвай на конечной, оплатила проезд и еду спокойно. Пока ехали, кондуктор меня "забыла" и попросила оплатить проезд снова. Я предъявила купленный билет, на что получила ответ, что кондуктор - не дура, а билет у меня с предыдущего круга! И много нелестных слов на весь вагон... Да, потом она пересмотрела документы и признала свою ошибку. Но почему нельзя было разобраться сразу, а не обвинять?
Аналогично и в вашей ситуации.