«Любы з нас можа стаць „зайцам“!» — водгук аб ААТ «Віцебскаблаўтатранс»

Як я стала "зайцам", хоць аплаціла праезд

У нядзелю, 3 снежня, у 15.26 я зайшла ў тралейбус №10 на вуліцы Церашковай на прыпынку "Індустрыяльны каледж".

Зайшла на сярэдняй пляцоўцы. Заплаціла за праезд. Памятаю нават, якімі манетамі разлічылася. Гэта была адна манета 50 капеек і дзве - па 20 капеек. Кандуктар аддаў мне рэшту 10 капеек і квіток.

Квіток я паклала ў тое аддзяленне ў кашальку, куды і звычайна. Перад выхадам з дома выкінула з кашалька старыя квіткі. Так што гэты талончык быў там адзін. Зблытаць яго з іншымі было проста немагчыма.

Затым я прайшла з сярэдзіны салона ў канец, села на вольнае месца і еду.
Праз некалькі прыпынкаў, па-моему, на "Медінстытуце", зайшлі кантралёры - М. і К. Прозвішчы ўсіх дзеючых асоб ведаю, але не ўказваю.

Я прад'явіла свой квіток. Якое ж было маё здзіўленне, калі кантралёр заяўвіў, што нумар майго квітка... не супадае з патрэбным.

Я спрабавала давесці, што квіток я набыла ў кандуктара ў гэтым тралейбусе. Мне ніхто не паверыў.

Кандуктар Б. паводзіла сябе вельмі груба. Яна пагражала, што зараз "мяне павязуць у міліцыю - "адкатваць пальцы".

Кантралёры, у адрозненні ад кандуктара, паводзілі сябе адэкватна. Аднак абвінавацілі мяне ў безбілетным праездзе. Мне давялося ў другі раз аплаціць праезд.

Мне трэба было выходзіць на прыпынку "Камсамольская". Аднак тралейбус нечакана змяніў маршрут і паехаў на Смаленскі кірмаш. Мы з кантралёрамі выйшлі на прыпынку "Вуліца Савецкая".

Я прад'явіла ім свой пашпарт. Добра, што ён быў з сабой. Інакш мы б паехалі ў міліцыю - удаставерыць маю асобу.

На развітанне кантралёры заявілі, што мяне чакае штраф ад 0,5 да 1 базавай велічыні. Мне патэлефануюць і паведамяць, як яго можна аплаціць.

На тралейбусе я ехала па працоўных справах. З-за гэтай гісторыі мне давялося папярэдзіць людзей, якія мяне чакалі ў 16.00, што спазнюся на сустрэчу. Пакуль прайшла пяшком лішніх чатыры прыпынкі, было ўжо 16.15.

У мяне быў вельмі сапсаваны настрой. Я пастаянна аплочваю праезд. І ніколі не думала, што ў свае 50 гадоў сутыкнуся з такой сітуацыяй. Гэта вельмі непрыемна, калі цябе робяць правапарушальнікам.

Я захавала талончык, набыты ў другі раз. Аднак першага талончыка, з нібыта "няправільным" нумарам, на жаль, у мяне не засталося. Кандуктар так накаляла сітуацыю, што я ад хвалявання забыла забраць яго ў кантралёраў.

Так атрымалася, што назад, праз дзве гадзіны, я ехала... на гэтай жа "дзясятцы", з гэтым жа кандуктарам. Але на гэты раз, не давяраючы ёй, сфатагравала квіток, які набыла. Гэты квіток з рукой кандуктара і дасылаю ў якасці ілюстрацыі гэтага незабыўнага вечара. Кандуктарка зноў крычала на мяне палову дарогі, пакуль яе не папрасіла замаўчаць іншая пасажырка.

Ранкам у панядзелак, 4 снежня, пайшла ў "Віцебскаблаўтратранс", каб разабрацца ў сітуацыі: як так атрымалася, што я набыла квіток, а праз 10 хвілін пасля гэтага раптам стала "зайцам".

Таксама мне хацелася звярнуць увагу кіраўніцтва на працу кандуктара Б., якая паводзіць сябе з пасажырамі недапушчальна, проста па-хамскі.

І выявілася вось што. Вы можаце апладзіраваць "Віцебскаблаўтатрансу" стоячы :)

Квіток, аказваецца, мне прадаў кандуктар з першай змены. Затым у тралейбус зайшла кандуктар другой змены, вось гэтая Б. І яна не адзначыла ў сваіх дакументах нумары з папярэдняга рулона квіткоў, якія прадаваў яе калега. Так супала, што ў салон зайшлі і кантралёры. І ў выніку я для іх усіх - "заяц"!

Ніхто з гэтай троіцы - ні кандуктар Б., ні кантралёры М. і К. - нават не паспрабавалі разгледзіць іншыя магчымыя сітуацыі, чаму ў пасажыркі аказаўся "непадыходзячы" квіток. У іх была адзіная і галоўная версія - "вы не заплацілі за праезд, а значыць заплаціце штраф".

Выснова. Я запомніла ў гэтай "вясёлай" паездцы ўсё да драбніц. Але мая памылка была ў тым, што я нават не паглядзела на чалавека, які прадаваў мне квіток. Я знаходзілася ў сваіх думках, ехала па працы і мая галава была занята будучым інтэрв'ю. Я нават не здагадалася, што кандуктары маглі памяняцца. Якая мне была розніца, хто мне прадаў квіток? Галоўнае, што я яго набыла.

Цяпер буду ўважлівей і пачну запамінаць кандуктараў у твар. Аказваецца, гэта важна.

У панядзелак, 4 снежня, начальнік участка лінейнага кантролю "Віцебскаблаўтатранса" прынесла мне прабачэнне за гэту сітуацыю. Паведаміла, што штраф я плаціць не буду, а тую даведку, якую на мяне завялі, ануліруюць. З кандуктарам Б. пагавораць, каб яна паводзіла сябе больш карэктна, запэўніла мяне начальнік участка.

Добра, прабачэнне я прымаю. Але хто і як кампенсуе мне патрачаныя нервы і змарнаваны час? І, калі на тое пайшло, 80 капеек (паўторная аплата праезду)? Мне гэтыя 80 капеек дзяржава не падарыла. Я іх сама заработала. Чаму я павінна дарыць іх дзяржаве?

Мы практычна пражылі чвэрць ХХІ стагоддзя, калі найноўшыя тэхналогіі нараджаюцца штодзень. А ў грамадскім транспарце да сёння існуе такая недарэчная сістэма кантролю праезда. Калі любы з нас можа стаць "зайцам", на якога транспартнікі могуць дружна наваліцца ўтраіх і цкаваць, пагражаючы адвезці ў міліцыю на "адкатку пальцаў".

Спадары транспартнікі, я нездарма так падрабязна апісала гэту сітуацыю. Я хачу, каб вы хоць на хвіліну ўявілі сябе на месцы вось такога "зайца" паняволі.

Общественный транспорт — в каталоге Vitebsk.biz — прим. ред.

Татьяна Матвеева
Спасибо автору
Не участвует в рейтинге
Поделиться
Класснуть
Отправить
32 комментария
Мама Стифлера
5 декабря 2023 в 07:22
Какой кошмар.
К сожалению, знаю я этот "Витебскоблавтотранс", плевать они на все хотели. Когда-то к них на линию выходила водитель троллейбуса, я ее знала, она была запойная. То ли с пьянки, то ли ещё на линии клюкала. Она водила так, что троллейбус вихляло из стороны в сторону, а останавливался так, что из конца троллейбуса можно было при остановке влететь кэв кабину звонила, жаловалась. Они извинялись и обещали ее "в этот раз уволить", но она продолжала работать)) Поэтому..
Зато кондуктор ваша, видимо, перенервничал от ситуации, вон ногти все обгрызла.
Дмитрий Тт
5 декабря 2023 в 08:41
Что такое смоленский кирмаш?
sova
5 декабря 2023 в 09:27 ответ Дмитрий Тт
Дмитрий, смоленский рынок.
Дмитрий Тт
5 декабря 2023 в 11:57 ответ sova
sova, рынок не переводится на белорусский как кирмаш
Рынок на белорусском будет рынок.
Кирмаш это ярмарка, базар.
sova
5 декабря 2023 в 12:15 ответ Дмитрий Тт
Дмитрий, возможно. Но, мне кажется, автор имел ввиду именно это.
Мама Стифлера
5 декабря 2023 в 12:22 ответ Дмитрий Тт
Дмитрий, значит, Смоленский базар
Дмитрий Тт
5 декабря 2023 в 12:40 ответ Мама Стифлера
Мама, есть смоленский рынок, смоленского базара нет...
Мама Стифлера
5 декабря 2023 в 12:55 ответ Дмитрий Тт
Дмитрий, а кто мне мешает сказать "Я пойду на базар", имея ввиду рынок? Я так обычно и говорю. Поэтому для меня в обиходе Смоленский базар и есть базар
Дмитрий Тт
5 декабря 2023 в 13:53 ответ Мама Стифлера
Мама, рынок это постоянно работающий объект, а кирмаш это временное, когда приехали поторговали и уехали, человек пытается размаулять на мове и подменяет слова.
Татьяна Матвеева
5 декабря 2023 в 14:16 ответ Дмитрий Тт
Дмитрий, вы слушна кажаце. Так, гэта мая памылка. У дадзеным сэнсе будзе правільна рынак. Дзякуй за заўвагу.
Дмитрий Тт
6 декабря 2023 в 08:51 ответ Татьяна Матвеева
Таццяна, тут вина кондуктора, контролёры то и не знали, что сменился кондуктор, а новый почему то никому не сообщил...
tinari
5 декабря 2023 в 08:43
Да по барабану Витебскоблавтотрансу все, проверено на моей подруге с инвалидностью, которой положен бесплатный проезд. Сколько раз до нее доколупывались различные дегенераты-кондукторы, когда мы были маленькие, просто не сосчитать. Да и сейчас иногда так бывает, хотя заметно-заметно реже, ведь к взрослому приставать - это уже не так весело, как к детям
Снежана Титова
5 декабря 2023 в 09:08
Беспредел...
id12953
5 декабря 2023 в 09:08
естественно, что с кондуктором никто не поговорит. И никому до этой ситуации, кроме пострадавшей, дела нет.((
Гордый Гусь
5 декабря 2023 в 12:02 ответ id12953
id12953, ясное дело. Ходят слухи, что желающих работать и без того не очень много. Ну и контингент туда идет такой... со своими особенностями) А если ещё и разговоры начать разговаривать, то всё, пиши пропало.
Наталья Кекс
5 декабря 2023 в 12:17
Как же тошнотворно от этой ситуации. Контролеры - Шариковы..
Елена Малышева
5 декабря 2023 в 12:17
Надо было попросить письменное объяснение от Витебскоблавтотранса с их извинениями. Тогда можно было подать на них в суд с возмещением морального вреда. И жаль, что у вас не осталось свидетелей этого вопиющего безобразия.
Татьяна Матвеева
5 декабря 2023 в 14:29 ответ Елена Малышева
Анна, я спачатку напісала электронную скаргу на Віцебскаблаўтатранс. Адправіла. Пасля выдаліла яе. Нешта мне стала шкада гэту кандуктарку, якую, магчыма, пры разбіральніцтве пазбавяць прэміі ці яшчэ як пакараюць перад Новым годам. Узнікла ўражанне, што яна і так добра патрапаная сваім жыццём. Ладна, няхай усё гэта застанецца на яе сумленні, падумала я і махнула рукой. Але вырашыла апублічыць гэту гісторыю, каб людзі ведалі, што бываюць такія сітуацыі і як сябе трэба паводзіць. Трэба ўсё ж даказваць, што ты не асёл, не заяц і не ідыёт. Я напісала вось гэты водгук на папулярны гарадскі партал. І напісала пасты на сваёй старонцы на Фэйсбук і ў групе, якую там вяду. Так ці інакш сітуацыя атрымала рэзананс. Я думаю, гэтага дастаткова, каб правучыць непрафесійных супрацоўнікаў Віцебскаблаўтатранса. І хочацца верыць, што больш ніхто не стане іхнімі ахвярамі.
Туман Окутывающий
5 декабря 2023 в 14:54 ответ Татьяна Матвеева

Таццяна, пускай подобное больше не повторяется, но если вдруг, отправляйте перевозчику жалобу, либо по телефону диспетчеру электротранспорта или автомобильной колонны. Не жалейте обнаглевших сотрудников - им же вас не жаль. Резонанс должен быть не только в городских группах и СМИ, но и на предприятии. Я летом оставлял по телефону жалобу на водителя трамвая, которая прямо во время управления пользовалась телефоном (смотрела видео, что аж в салоне было слышно), и мне потом перезванивала начальник безопасности движения (или что-то похожее, точно уже не помню) - сказала, что с водителем была проведена беседа и поблагодарила за обращение. Не знаю какие в отношении неё были приняты меры, но на маршруте она работает и телефоном во время движения больше не пользуется.

Приятных поездок.

Елена Малышева
5 декабря 2023 в 15:27 ответ Татьяна Матвеева
Таццяна, Понятно, что вы не кровожадный человек, как и большинство из всех нас. И устное извинение вас устроило. Но очень хорошо, что вы хоть отправили им электронную жалобу.
Cbeta
5 декабря 2023 в 12:24
Странная ситуация, получается кондуктор первый только вам продал билет из своей серии, а как же остальные пассажиры? Все купили у второго кондуктора?
Думала, что система эта старая работает как часы и больше волновалась используя приложение Оплати, а тут вот оно как!
Татьяна Матвеева
5 декабря 2023 в 14:19 ответ Cbeta
Cbeta, можа, яшчэ ў каго былі квіткі, набытыя ў першага кандуктара. Але кантралёры пачалі праверку з канца салона. Там знаходзілася я. Ну і пачаўся ўвесь гэты балаган.
AnnVitebsk
5 декабря 2023 в 12:57

Ужас, ну дегенераты работали в этом троллейбусе. Ни контроллеры, ни кондуктор не сообразили уточнить, какие там билеты продавала предыдущая контукторша. Ну они-то знают систему, могли бы хотя бы предположить невиновность пассажира.

Я представляю, что было бы, если бы на месте взрослого оказался ребенок. Он оплатил бы проезд, а с него требовали бы оплатить второй раз.

Ну в шею гнать таких работников, у которых в черепушке совсем пусто. Надеюсь, они прочитают о себе отзыв. И хоть немного покраснеют.

Туман Окутывающий
5 декабря 2023 в 14:36

Отвратительнейший перевозчик как по отношению к пассажирам, так и судя по всему к работникам, раз всё крутят в транспорте объявление о наборе. Интервалы на многих маршрутах от 20 и более минут и во внепиковое время может образоваться провал в целый час, при чём у двух видов транспорта по одному направлению, и даже это расписание не всегда соблюдается во время благоприятных погодных условий (но такое случается не часто), водители могут видеть бегущего пассажира и преднамеренно уехав не дождавшись его, в трамваях и троллейбусах этой осенью и зимой не топят (но топят в автобусах зато). А помните одно время была реклама из динамиков в салоне, пока не вышел закон о её запрете кроме социальной? Очень плохо, что электротранспортников объединили с автобусниками с ликвидацией витебского трамвайно-троллейбусного управления - то, что водители автобусов не соблюдают расписание было известно ещё в 2010-ых годах, трамваи и троллейбусы всегда были надёжнее в плане стабильности и предсказуемости движения. И ведь ВОАТ не стесняется на своём же сайте писать о более 70 лет качества.

Qwerty12
5 декабря 2023 в 14:55

Однажды села в трамвай на конечной, оплатила проезд и еду спокойно. Пока ехали, кондуктор меня "забыла" и попросила оплатить проезд снова. Я предъявила купленный билет, на что получила ответ, что кондуктор - не дура, а билет у меня с предыдущего круга! И много нелестных слов на весь вагон... Да, потом она пересмотрела документы и признала свою ошибку. Но почему нельзя было разобраться сразу, а не обвинять?

Аналогично и в вашей ситуации.

Нел Вик
5 декабря 2023 в 16:02
Печально, у меня в Минске так по электронному проездному не считались деньги и контролеры меня вытащили из троллейбуса, я просила глянуть камеру и, что выйдя с транспорта - я им не докажу это...но увы, пришлось оплатить штраф(((((
Татьяна Матвеева
5 декабря 2023 в 19:27 ответ Нел Вик
Нел, да, кантралёры - людзі без эмпатыі. У маім выпадку яны не хамілі, але паводзілі сябе вельмі жорстка і безапеляцыйна. Было ўражанне, што горшага "злачынцы", чым я, у той вечар у Віцебску проста не было. Працавалі яны парай. Жанчына ў гадах, спрактыкаваная і строгая. І малады хлопец, нявопытны, па ўсім відаць, толькі вучыцца. Ну, ад старэйшай калегі ён хутка ўсяму навучыцца. :)
Krab
5 декабря 2023 в 18:40
Зачем столько писать 🤦
Снежана Титова
7 декабря 2023 в 08:40 ответ Krab
Krab, накипело. Еще и на белорусском языке....
tutor
5 декабря 2023 в 19:51
Может камера в салоне решила бы этот вопрос...
Татьяна Иванова
8 декабря 2023 в 20:06
Вы имеете полное право написать жалобу и подать в суд, за потраченное время, нервы и 0.80копеек,так же они понесут расходы за суд!!!
Татьяна Иванова
8 декабря 2023 в 20:07
написать жалобу! Т9, ерунду пишет