Незабыўны вобраз песняра

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

28 кастрычніка 2022 года а 16-й гадзіне ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання (пр-т Фрунзэ, 13) адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта «Незабыўны вобраз песняра», прымеркаванага да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа, са збору Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

22 кастрычніка 2022 года спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа, (сапр. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) (22 кастрычніка (3 лістапада) 1882, – 13 жніўня 1956) – беларускага паэта, празаіка, драматурга, крытыка, публіцыста, перакладчыка, аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы.

Народны паэт Беларусі (1926). Акадэмік АН Беларусі (1928). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1944). Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1946, 1949).
Шырокаму колу чытачоў Якуб Колас найбольш вядомы як аўтар вершаў, дзіцячай літаратуры, паэм «Новая зямля» «Сымон-музыка», «Адплата», «Рыбакова хата», трылогіі «На ростанях», аповесцяў «На прасторах жыцця», «Адшчапенец», «Дрыгва» і інш.

Выставачны праект «Незабыўны вобраз песняра», прымеркаваны да 140-годдзя са дня нараджэння Якуба Коласа, прадастаўлены Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа. У яго ўвайшлі 22 прыжыццёвыя графічныя партрэты Якуба Коласа, выкананыя мастаком Сямёнам Герусам у першай палове 1950-х гадоў. У гэты час мастака часта накіроўвалі на розныя з’езды, пленумы, канферэнцыі, дзе ён неаднаразова сустракаўся з Якубам Коласам, рабіў замалёўкі, эскізы партрэтаў. Так з’явілася серыя партрэтаў Якуба Коласа, зробленых падчас яго выступленняў на з’ездзе пісьменнікаў, пасяджэннях Прэзідыума Акадэміі навук БССР, юбілейным вечары, прысведчанным 100-годдзю Адама Міцкевіча і розных іншых мерапрыемствах.Тыя, што датаваныя 1956 годам, выкананы літаральна ў апошні месяц жыцця народнага песняра. Адзін з партрэтаў быў зроблены падчас наведвання хворага паэта ў лечкамісіі. Асабліва ўраджваюць і кранаюць нарачанскія замалёўкі, зробленыя мастаком падчас летняй студэнцкай практыкі на Нарачы, калі Якуб Колас прыязджаў на дачу да Міхася Лынькова.

Акрамя замалёўкаў Сямёна Геруса на выставе будуць прадстаўлены мемарыяльныя рэчы дома Якуба Коласа (куфэркі, шкатулкі), а таксама яго сямейныя фотаздымкі.

У рамках юбілейнай выставы жыхары і госці Віцебска атрымаюць унікальную магчымасць убачыць цікавыя і надзвычай каштоўныя аркушы з выявамі песняра, створаныя з натуры, якія на пачатку 1998 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа набыў у мастака, а таксама мемарыяльныя рэчы пісьменніка, якія вельмі рэдка пакідаюць сцены музея.

Выстава дапоўлена кнігамі Якуба Коласа і партрэтам беларускага класіка, зробленым Абрамам Бразерам ў 1926 годдзе з фондаў Віцебскага абласного краязнаўчага музея.

Выставочный проект. Афиша выставок
Ратуша вход свободный
до 28 апреля
Выставка «Ангелы, феерии, птицы». Афиша выставок
Витебск вход свободный
до 16 июня
Лирика акварели. Афиша выставок
до 30 апреля
Дорогами искусства. Афиша выставок
Витебск вход свободный
до 27 мая
Огнём и мечом. Афиша выставок
Ратуша 2,00 − 12,00 р