Пахавайце мяне за плінтусам

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Павел Санаеў. Трагікамедыя на 2-е дзеі.

Аповесць Паўла Санаева «Пахавайце мяне за плінтусам» ад самага першага яе выдання ўвайшла ў спіс найвыбітнейшых расійскіх бестселераў. У сваёй кнізе аўтар стварыў неверагодна жывыя, шчымлівыя вобразы, якія нікога не пакідаюць абыякавымі.

Гэта аповесць, у якой неверагодна смешна і вытанчана злосна ўзнікае пародыя на саму ідэю шчаслівага маленства, тэма сталення нібыта пераварочваецца з ног на галаву і набывае абрысы сюррэалістычнага гумару.

Кніга ўзарвала расійскі кніжны рынак і набыла не проста культавы, а легендарны статус. Яе тыраж склаў больш за паўмільёны экземпляраў, і сёння Павел Санаеў уваходзіць у першую дзясятку самых папулярных сучасных пісьменнікаў Расіі. У 2005 годзе Павел Санаеў атрымаў прэмію «Тэфі». У 2009-м — на экраны выйшаў мастацкі фільм «Пахавайце мяне за плінтусам» (рэжысёр Сяргей Снежкін), дзе ролю жорсткай бабулі сыграла Святлана Кручкова.

«Пахавайце мяне за плінтусам» апавядае пра васьмігадовага хлопчыка Сашу Савельева, які жыве разам з дэспатычнай бабуляй і слабахарактарным дзядулем. Дзіця, якога ў бесперапынным рэжыме вучаць безумоўна падпарадкоўвацца, ненавідзець уласную маці, якога вінавацяць ва ўсіх няўдачах, усё ж такі дрэнна паддаецца гэтай правакацыйнай апрацоўцы свядомасці і спрабуе вырвацца з-пад прэса хатняй тыраніі ў свой уласны свет…

У галоўнай ролі Сашы Савельева на вялікай сцэне Коласаўскага тэатра дэбютуе Раман Салаўёў, малады артыст тэатра, выпускнік Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў.

Пераклад Пятра Ламана.
Інсцэніроўка і пастаноўка Валерыя Анiсенкi.
Сцэнаграфія, відэарад і падбор касцюмаў Андрэя Жыгура.
Мультымедыйная партытура спектакля Міхаіла Лавiцкага.
Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовiча.
Мастак па святле Яўген Куляшоў.

Фотаздымак: kolastheatre.by
1 комментарий
Аноним #e6f
15 ноября 2015 в 22:10
Замечательный спектакль! Смотрела уже дважды, и еще пойду, хочется переживать эти эмоции снова: игра актеров никого не оставит равнодушным, время проходит незаметно, замирающий в финале и не только зал, и искренние аплодисменты, не отпускающие актеров... Здорово, непередаваемо, спасибо!
Чтобы комментировать, .