Баль закаханых у Белай панны

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Мерапрыемства адбудзецца 14 лютага ў Беларускім тэатры «Лялька». Пачатак а 18-й гадзіне.

Беларускі тэатр «Лялька» запрашае на непаўторную вечарыну «Баль закаханых у Белай панны». Усiх чакаюць незвычайная атмасфера балю, чароўная музыка, майстар-клас па танцах, разнастайныя гульні і ўтульная фотазона. А таксама на балі будзе працаваць пошта закаханых, праз якую кожны зможа прызнацца ў каханні ці сімпатыі. Самая рамантычная гаспадыня балю, Белая панна, падрыхтавала шмат цікавых і прыемных сюрпрызаў. Рыхтуйцеся да чароўнага вечара закаханых. Толькі там можна будзе зрабіць самае незвычайнае прызнанне ў каханні, а гаспадыня балю у гэтым абавязкова дапаможа.

Напрыканцы вечара Белая панна запросіць усіх паглядзець спектакль «Дэкамерон». У гэтай незвычайнай імправізацыі на тэмы Джаванні Бакачча на вачах у гледачоў будзе нараджацца спектакль, насычаны песнямі, танцамі і жартамі. На карнавальнай гарадской плошчы карагодзіць персанажаў Каханне — у кожнага сваё, непаўторнае і непараўнальнае. Над пытаннем, якім яно можа быць, і як павінен паводзіць сябе чалавек, каб заслужыць сапраўднае пачуццё, прапануецца паразважаць гледачам. А заадно і добра адпачыць, цешачыся жыццясцвярджальным гумарам знакамітага фларэнтыйца эпохі Адраджэння.

Чакаем гледачоў, апранутых адпаведна выпадку: спадарыні ў сукенках, спадары ў касцюмах.