Як воўк мамай быў

Поделиться
Отправить
Класснуть
суббота, 24 июня Якуба Коласа 6,00 р. 12:00

Васіль Ткачоў. Казка-гульня.

Вы думаеце, што ўжо ведаеце сюжэт гэтай казкі дзякуючы вядомаму мультфільму пра тое, як Воўк, знайшоўшы Цяля сабе на здабычу, стаў для яго самым блізкім і шчырым абаронцам?! Але не спяшайцеся з высновамі! Рэч у тым, што беларускі драматург Васіль Ткачоў прыдумаў сваю гісторыю і ўвёў у казку новых герояў. І кожны з іх са сваім адметным і вельмі яскравым характарам: какетлівая Лісачка, заўсёды ласы на смачную ежу Дзік і надзвычай чуллівая Козачка. Разам з маленькімі гледачамі яны ствараюць сваю казку. І якой яна атрымаецца ў выніку залежыць ад вас.

Пастаноўка заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Вячаслава Грушова.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранкі.
Музыка Аляксандра Крыштафовіча.
Тэксты песень Уладзіміра Мазго.

Фотаздымак: kolastheatre.by