Дзівосныя прыгоды

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

А які ж Новы год без прыгод? Ужо чаго-чаго, а небяспечных і разам з тым захапляльных і вясёлых сітуацый, у якія трапляюць галоўныя героі, мілыя зайчаняты Вушасцік і Снежка, у гэтым спектаклі хапае. І ўсё з-за інтрыг хітрай Лісіцы, якая ўсімі сіламі імкнецца сапсаваць свята і нарабіць шкоды жыхарам лесу. Праўда, пад Новы год здараюцца цуды, і нават Лісіца мяняе свае паводзіны…

Пасля спектакля нашых гледачоў чакае забаўляльная інтэрактыўная гульня «Па слядах Дзеда Мароза», у ходзе якой дзеці трапяць у кампанію з высакародным джэнтэльменам містэрам Крэкерам Морсам і разважлівай мудрай місіс Пудынгсан. Гледачы стануць актыўнымі ўдзельнікамі падзей, разблытаюць вострыя сітуацыі і, як сапраўдныя дэтэктывы, дапамогуць Дзеду Марозу і Снягурцы.

Бацькі, якія пажадаюць, каб гэты дзень для іх дзяцей стаў сапраўдным цудам, могуць прынесці з сабой падарункі (загадзя падпісаць, перадаць адміністратару). Дзед Мароз і Снягурка ў сваёй рэзідэнцыі ўважліва выслухаюць вершык ці песеньку вашага дзіцяці і ўручаць доўгачаканы прыз.

Эсмеральда. Афиша спектаклей
Витебск 49,00 − 54,00 р
13 октября
Гамлет. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 18,00 − 20,00 р
30 июля
Нібыта хворы. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 18,00 − 20,00 р
1 августа
Самая жаданая. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 18,00 − 20,00 р
6 августа