Каханне і падаткі

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Камедыя-фарс на 2-е дзеі па п’есе «Секс, каханне і падаткі».

Вялікая сцэна.

Прэм’ера — 30 чэрвеня 2020 года.

Якія пытанні мы вырашаем у маладосці? Як знайсці шчырае моцнае каханне, падтрымаць надзейнае сяброўства, наладзіць добрыя адносіны з бацькамі... Джон Трэчмэн таксама зацікаўлены гэтымі праблемамі, але ў першую чаргу яго турбуе зусім іншае – як заплаціць менш падаткаў і адпаведна сэканоміць некалькі зялёных паперак. Ён упэўнены, што менавіта грошы дазволяць яму больш трывала ўладкавацца ў нашым няпростым свеце. І каб знайсці выхад са складанай сітуацыі, юнак здольны на неверагодныя хітрасці, падманы і нават на ахвяру.

Ці вытрываюць блізкія людзі ўвесь гэты маскарад – глядзіце на коласаўскай сцэне ў спектаклі «Каханне і падаткі», камедыі становішчаў з элементамі фарсу.

Пастаноўка, пераклад на беларускую мову і музычнае афармленне Генадзя МУШПЕРТА.
Мастак-пастаноўшчык Святлана МАКАРАНКА.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ:

КАЦЯ ДЭНІС - Паліна КРАШЭЎСКАЯ
ЛЭСЛІ АРТУР - Аляксей АНІСЕНЯ
ДЖОН ТРЭЧМЭН - Дзмітрый КАВАЛЕНКА
СПАДАР ДЖАНСЭН - Юрась ЦВІРКА
ВІВІЯН ТРЭЧМЭН - Раіса ГРЫБОВІЧ
ФЛОЙД ШПІНЭЛЬ - Генадзь ГАЙДУК / Цімур ЖУСУПАЎ
КОНІ - Алёна ЧЫСТАБАЕВА
АРНОЛЬД ГРУНІЁН - Пятро ЛАМАН

Працягласць спектакля - 2 гадзіны 20 хвілін з антрактам.