У аздабленні спектакля выкарыстоўваюцца мультфільмы дзіцячай анімацыйнай студыі “Мы Ёсць!”, дзе займаюцца дзеці, што праходзяць лячэнне ў РНПЦ Дзіцячай Анкалогіі, Гематалогіі і Імуналогіі. Кіраўнікі праекту — Марыя Пучкова і Наталля Еўсючэня.
Кожны з нас стварае ўласны свет: малы ці вялікі, чорна-белы ці каляровы, добры ці жорсткі. Дзяўчынка Лада жыве там, дзе можна лётаць у нябёсах і сябраваць з Сонейкам. Але ёй, як усім дзеткам, трэба ісці ў школу, вучыцца звычайнаму даросламу жыццю, шукаць сабе сяброў.
А Дзядуля больш за ўсё хоча, каб любімая ўнучка расла і разумнела, не губляючы чароўнага свету сваіх фантазій.