Казкі пра казку

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Чым воблака адрозніваецца ад хмары? Тым, што на аблоках жывуць Белыя анёлы, якія апранаюць белыя шкарпэткі, ласуюцца белым зефірам, назіраюць за намі ў біноклі, ды час ад часу спускаюцца на зямлю і распавядаюць людзям добрыя і прыгожыя казкі. А на хмарах жывуць Навальнічныя анёлы, якія дзень пры дні чысцяць неба ад дажджу і снегу. Але яны таксама хочуць пазнаёміць нас са сваімі аповядамі…

Сумесная творчасць Белых і Навальнічных нараджае цэлы шэраг неверагодных гісторый. Відовішчных, займальных і павучальных, як галоўная казка, героямі якой мы з’яўляемся. Як Жыццё.