Насарог і Жырафа

Поделиться
Отправить
Класснуть
суббота, 25 мая Лялька 11,00 р. 12:00

Прафесар, які разумее мову жывёл, з дапамогай жвавых асістэнтаў распавядае займальную гісторыю са сваёй ветэрынарнай практыкі. Пра знакамітага доктара Марабу і яго пацыентаў. Пра тое, што няварта слухаць балбатуноў і зайздроснікаў. І пра пяшчотнае сяброўства сарамлівага Насарога і чароўнай Жырафы.

А паколькі ўспаміны пераносяць Прафесара ў спякотную Афрыку, гледачоў чакаюць гарачыя музычныя рытмы і расквечаны яркімі фарбамі казачны свет.