сегодня, 31 мая | Ратуша | вход свободный | 11:00−19:00 | |
завтра, 1 июня | Ратуша | вход свободный | 11:00−19:00 | |
пятница, 2 июня | Ратуша | вход свободный | 11:00−19:00 | |
суббота, 3 июня | Ратуша | вход свободный | 11:00−19:00 | |
воскресенье, 4 июня | Ратуша | вход свободный | 11:00−19:00 | |
понедельник, 5 июня | Ратуша | вход свободный | 11:00−19:00 | |
вторник, 6 июня | Ратуша | вход свободный | 11:00−19:00 | |
среда, 7 июня | Ратуша | вход свободный | 11:00−19:00 | |
четверг, 8 июня | Ратуша | вход свободный | 11:00−19:00 | |
пятница, 9 июня | Ратуша | вход свободный | 11:00−19:00 | |
суббота, 10 июня | Ратуша | вход свободный | 11:00−19:00 | |
воскресенье, 11 июня | Ратуша | вход свободный | 11:00−19:00 | |
понедельник, 12 июня | Ратуша | вход свободный | 11:00−19:00 | |
вторник, 13 июня | Ратуша | вход свободный | 11:00−19:00 | |
среда, 14 июня | Ратуша | вход свободный | 11:00−19:00 | |
четверг, 15 июня | Ратуша | вход свободный | 11:00−19:00 | |
пятница, 16 июня | Ратуша | вход свободный | 11:00−19:00 | |
суббота, 17 июня | Ратуша | вход свободный | 11:00−19:00 | |
воскресенье, 18 июня | Ратуша | вход свободный | 11:00−19:00 | |
понедельник, 19 июня | Ратуша | вход свободный | 11:00−19:00 | |
вторник, 20 июня | Ратуша | вход свободный | 11:00−19:00 |
12 красавіка 2023 г. а 17-й гадзіне ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адчыняецца выстава архiтэктурнага жывапicу Ю.А. Якiмовiча «Крынiцы памяцi».
Выстава жывапісу Ю.А. Якімовіча прымеркавана да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, які адзначаецца ў свеце штогод 18 красавіка. Дэвізам сталі словы: «Захаваем нашу гістарычную Радзіму». Гэты дзень, таксама вядомы як Дзень сусветнай спадчыны, устаноўлены ў 1980 годзе Асамблеяй Міжнароднай рады па пытаннях аховы помнікаў і славутых мясцін (ICOMOS), створанай пры ЮНЕСКА. Свята адзначаецца з 1984 года з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да пытанняў аховы і захавання сусветнай культурнай спадчыны. Таксама ён дае магчымасць больш даведацца пра разнастайнасць сусветнай спадчыны і пра сілы, якія прыкладаюцца для яе абароны і захавання.
Выстава прысвечана вядомаму даследчыку беларускага драўлянага дойлідства, архітэктару і самабытнаму мастаку Юрыю Якімовічу. На экспазiцыi прадстаўлена больш за 20 жывапісных прац мастака. Юрый Якімовіч нарадзіўся ў Мінску, а ў 1986-м пераехаў у Віцебск, выкладаў на худграфе педінстытута (цяпер ВДУ імя П.М. Машэрава). У апошнія гады жыцця Юрый Аляксандравіч выдаў дзве кнігі — «Помнікі цаглянага грамадзянскага дойлідства Віцебска XIX — пачатку XX стагоддзяў» і «Архітэктура Беларусі XVI — сярэдзіны XVII стст. Даведачнае кіраўніцтва». Навуковыя працы Юрыя Якімовіча ўнеслі значны ўклад у вывучэнне гісторыі беларускай культуры і сталі вучэбнымі дапаможнікамі студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. Юрый Якімовіч вывучаў гісторыю беларускай архітэктуры, у прыватнасці, драўлянае дойлідства Палесся XVII — XIX стагоддзяў, якое прэтэндуе ўвайсці ў спіс каштоўнасцяў ЮНЕСКА, а таксама дзейнасць мастакоў XIX стагоддзя — Напалеона Орды, Юзэфа Пешкі, Дзмітрыя Струкава i iншых.
Ім была праведзена вялікая работа па стварэнню чарцяжоў сядзіб, палацаў і замкаў Беларусі. Дзякуючы намаганням даследчыка пад дзяржаўную ахову ўзяты гістарычныя пабудовы ў вёсцы Казлоўшчына і гарадскім пасёлку Варапаева Пастаўскага раёна, а таксама шэраг дамоў Віцебска. Юрый Якімовіч быў адным з першых архітэктараў, якія правялі поўнае даследаванне гістарычнай забудовы Задзвіння (Вiцебск).
Выстава будзе цікавая для усiх узростаў, таму што усе культурныя і гістарычныя помнікі з'яўляюцца сведкамі сваіх эпох. Толькі яны могуць распавесці падрастаючым пакаленням аб іх гісторыі, тым самым абудзіць нацыянальную самасвядомасць, любоў да сваёй радзімы, павагу да яе гісторыі і культуры.
Выстава будзе прадстаўлена ў холе Ратушы да 20 чэрвеня 2023 г.
Уваход бясплатны.
Кантакты: + 375 (212) 66-05-87, +375 (29) 210-22-61.