Фарбы браслаўскай вясёлкі

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

8 мая 2024 года а 16 гадзіне ў Выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва (пр-т Фрунзэ, 11) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы жывапісу браслаўскай мастачкі Аліны Трукан «Фарбы браслаўскай вясёлкі».

Аліна Трукан нарадзілася ў вёсцы Самуйлы Браслаўскага раёна. У 1983 годзе скончыла Рэспубліканскую школу-інтернат па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І.В. Ахрэмчыка ў Мінску. Зараз жыве ў вёсцы Дварышча Браслаўскага раёна.

Аліна Трукан працуе ў тэхніцы алейнага жывапісу і акварэлі, стварае іконы для беларускіх храмаў. Яна з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, неаднаразова дэманстравала сваю творчасць у Віцебску.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены каля 30 жывапісных твораў, якія былі створаны за перыяд з 2005 па 2024 гады. На палотнах мастачкі – непаўторныя краявіды Браслаўшчыны, шчырае захапленне блакітам бясконцых азёр і рэк, зачараванне яркімі фарбамі кветак і прыгажосцю вясёлкі пасля дажджу.

Выставка работ учащихся «Маладик». Афиша выставок
Маладзiк вход свободный
до 31 августа
Персанальная выстава мастацкай фатаграфіі. Афиша выставок
Витебск вход свободный
до 3 ноября
Звёзды василькового цвета. Афиша выставок
Ратуша 2,00 − 4,00 р
до 31 августа
Выставка «Марк Шагал. Семья на фоне...». Афиша выставок
Витебск вход свободный
до 29 сентября
Репин и мастер, и художник. Афиша выставок
Здравнёво вход свободный
до 30 сентября
Выстава жывапісу Image&color. Афиша выставок
Витебск вход свободный
до 15 сентября
Фотовыставка Manuel Ceronte. Афиша выставок
Задвинье вход свободный
до 11 августа
Огнём и мечом. Афиша выставок
Ратуша 2,00 − 12,00 р