суббота, 18 января | Лялька | 12,00 р. | 11:00 |
Інтэрактыўная казка.
Дзяўчынка Алёнка пасвіць сімпатычнае гусяня — вясёлага Дарафея. Толькі пасвіць не дужа ўважліва.
Дзеці робяцца актыўнымі ўдзельнікамі прыгод. Займальная гульня вядзе да думкі: калі бярэшся штосьці рабіць — рабі як след, нават калі справа падаецца зусім простай.
Пастаноўка Віктара Клімчука.
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы Крысціны Баранавай.
Пераклад Людмілы Сіманёнак.
Музыка Алены Яўневіч (ці Пеле).