Шлюб па-італьянску

Поделиться
Отправить
Класснуть
воскресенье, 23 ноября Якуба Коласа 23,00 − 25,00 р. 18:00
суббота, 13 декабря Якуба Коласа 23,00 − 25,00 р. 18:00

Драматычная камедыя на 2-е дзеі па п’есе «Філумена Мартурана».

Вялікая сцэна.

Прэм’ера – 30 верасня 2020 года.

Багаты неапалітанскі прадпрымальнік дон Даменіка Сарыяна ўжо чвэрць стагоддзя жыве пад адным дахам з Філуменай Мартуранай, сваёй фактычнай жонкай, але так і не бярэцца з ёй шлюбам. І здавалася б, у гэтым ужо няма сэнсу, пакуль лавеласу Даменіка не прыходзіць у галаву афіцыйна ажаніцца з маладзенькай Дзіянай. Гэтая навіна – сапраўдны выклік для Філумены, гатовай змагацца за свой статус і правы. Тым больш у яе на руках моцны козыр: Даменіка – бацька аднаго з трох сыноў Філумены. Вось толькі якога менавіта?

Рэжысёр Юрый Пахомаў паставіў на Коласаўскай сцэне гісторыю пра тое, як часта блізкія людзі, якія жывуць разам доўгі час, нічога адно пра аднаго не ведаюць. Нам і сёння не хапае душэўнай цеплыні, мы гатовыя хутчэй адштурхнуць чалавека, чым наблізіць, прытуліць яго да сябе. «Варта цаніць тое, што ў цябе ёсць», – упэўнены Юрый Пахомаў.

Эдуарда дэ Філіпа напісаў п’есу «Філумена Мартурана» ў 1946 годзе. Пастаноўка мела такі поспех, што акцёры былі запрошаны рымскім Папам Піем XII на прыватную аўдыенцыю. П’еса і сёння ставіцца па ўсім свеце і некалькі разоў была экранізаваная. Здымкі самага вядомага фільма «Шлюб па-італьянску» ажыццявіў Віторыё дэ Сіка, галоўныя ролі сыгралі Сафі Ларэн і Марчэла Мастраяні.

Пераклад на беларускую мову Алеся РАЗАНАВА.
Пастаноўка і музычнае афармленне заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрыя ПАХОМАВА.
Сцэнаграфія і касцюмы Валянціны ПРАЎДЗІНАЙ.

Працягласць спектакля — 2 гадзіны з антрактам.

Комментирование отключено.
Несцерка. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 23,00 − 25,00 р
21 ноября
Вяселле-буф. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 23,00 − 25,00 р
22 ноября
Шлюб па-італьянску. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 23,00 − 25,00 р
23 ноября — 13 декабря
Вясёлы Дарафей. Афиша спектаклей
Лялька 14,00 р
23 ноября
Ревизор. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 40,00 − 45,00 р
26 ноября
Ханума. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 40,00 − 45,00 р
27 ноября
Скупой, или Школа лжи. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 40,00 − 45,00 р
28 ноября
Церам-церамок. Афиша спектаклей
Лялька 14,00 р
29 ноября
Я вольны!. Афиша спектаклей 1
29 ноября
Насарог і Жырафа. Афиша спектаклей
Лялька 14,00 р
30 ноября
Дорогая Памела. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 65,00 − 70,00 р
1 декабря
Дурак вашего мужа. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 30,00 − 35,00 р
2 декабря
Ограбление в полночь. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 30,00 − 35,00 р
3 декабря
Мыйдадзір. Афиша спектаклей
Лялька 15,00 р
6 декабря
Винни-Пух. Афиша спектаклей
Лялька 14,00 р
6 декабря
Марозка. Афиша спектаклей
Лялька 14,00 р
7 декабря
Дамы і гусары. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 23,00 − 25,00 р
10 декабря
Гамлет. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 23,00 − 25,00 р
14 декабря
Нечаканая радня. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 23,00 − 25,00 р
16 — 24 декабря
Папялушка. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 18,00 − 20,00 р
20 декабря — 4 января
Чароўныя сняжынкі. Афиша спектаклей
Лялька 20,00 р
21 декабря — 11 января
Сказки волшебного леса. Афиша спектаклей
Лялька 18,00 р
23 — 24 декабря