пятница, 10 января | Якуба Коласа | 18,00 − 20,00 р. | 19:00 |
Сяргей Гiргель. Рамантычная камедыя ў 2-х дзеяннях па матывах французскай драматургii.
Спектакль распавядае пра пошукі любові і пра тое, што ніякае мастацтва, творчасць не заменяць блізкага, дарагога душы чалавека.
Немалады пісьменнік, кінасцэнарыст Мацье шукае сюжэт для новага фільма. І адначасова спадзяецца знайсці шлях да сэрца Раксаны, сваёй натхняльніцы. Мацье прыдумляе для каханай усё новыя прыгоды.
На гэты раз ён запрашае Дэвіда — забяспечанага, але вельмі цынічнага юнака, які спрабуе купіць пачуцці жанчыны за немалыя грошы. Адбываецца неверагоднае: у сэрца Дэвіда нараджаецца сапраўдная любоў да Раксаны.
Каму ж з дваіх мужчын гераіня аддасць перавагу?