Загадкавыя варыяцыi

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Споведзь пра каханне на 1-у дзею. Эрык Эмануэль Шмiтт.

П’еса «Загадкавыя варыяцыі» была напісана французскім драматургам Эрыкам-Эмануэлем Шміттам для бенефіса Алена Дэлона. Прачытаўшы яе, Дэлон вырашыў вярнуцца на сцэну. Прэм’ера адбылася ў 1996 годзе ў тэатры «Марыньі» ў Парыжы, падчас сусветнага турнэ спектакль быў паказаны на многіх знакамітых пляцоўках — ад Лос-Анджэлеса да Токіа.

Правінцыйны журналіст Эрык Ларсэн прыязджае да лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў вобласці літаратуры Абеля Зноркі, каб узяць інтэрв’ю. Чаму знакаміты пісьменнік, які доўгія гады жыве на востраве адзін, згаджаецца на шчырую размову для мясцовай газеткі? Чаго чакаюць адзін ад аднаго двое неверагодна розных мужчын?

Паступова скрозь востры дэтэктыўны сюжэт праяўляецца сутнасць супрацьлеглых поглядаў — на сяброўства, здраду, адданасць. І галоўнае — на каханне да Жанчыны, якое і да нашага часу з’яўляецца неразгаданай загадкай, трапяткой варыяцыяй гукаў, няўлоўнай мелодыяй. Яе немагчыма пачуць, сыграць, спець, хоць неяк наблізіць да рэальнасці… Але можна адчуць сэрцам.

Пераклад Пятра Ламана.
Рэжысёр-пастаноўшчык — Валерый Анiсенка, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
Мастак-пастаноўшчык — Валерый Юркевiч.
Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовiча
Рэжысура святла і спецэфектаў — Міхась Лавiцкi, Яўген Куляшоў.

Працягласць спектакля — 2 гадзіны без антракта.

Фотаздымак: kolastheatre.by
2 комментария
Аноним #f74
2 февраля 2015 в 13:09
БРАВО!!!! Двое мужчин на сцене театра - слезы катились по щекам у всех зрителей!
Юлия Калам
18 ноября 2015 в 11:21
Спектакль ужасный! Так испоганить Эрик аЭмманюэля Шмитта - это нужно было постараться. Мучились с подругой весь спектакль. (ибо он шёл без антракта) Неужели можно дойти до такой степени пофигизма и неуважения к зрителю, чтобы во время спектакля забывать текст, или не знать его вообще (спектакль идёт год), пользоваться открыто наушником - суфлёром, просто ходить по сцене, подтягивая штаны и попивая водичку, а не играть свою роль. (Валерий Анисенко) И причём делать это с огромным апломбом. Я очень сочувствую отличному актёру Геннадию Гайдуку. Он пытался вытянуть спектакль, и играл с большой самоотдачей. Я видела варианты французской и российской постановки, это же земля и небо. Если для нашего театр такая драматургия неподъёмная, нечего и браться. Никому не советую идти.
Сотнікаў. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 15,00 − 17,00 р
10 мая
Аладзін. Афиша спектаклей
Лялька 11,00 р
12 мая
Калабок. Афиша спектаклей
Лялька 10,00 р
21 мая
Примадонны. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 33,00 − 35,00 р
22 мая
Нібыта хворы. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 15,00 − 17,00 р
28 мая