17 лістапада а 16 гадзіне ў музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца адкрыццё выставы «Марк Шагал: Жывапіс & Графіка», экспазіцыю якой складуць творы з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка і прыватных збораў.
На выставе будуць прадстаўлены 4 жывапісных і 24 графічных работы вялікага мастака.
Экспазіцыя дае ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з камернай, але рознапланавай падборкай работ Марка Шагала, якая ахоплівае практычна ўсе перыяды яго творчасці.
Кіраўнік праекта - куратар Карпаратыўный калекцыі Белгазпрамбанка Аляксандр Зінкевіч.
Выставка проходит в Музее истории Витебского народного художественного училища по адресу: ул. М. Шагала, 5а.