Пастаноўка | Міхась Клімчук |
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы | Соф’я Шахноўская |
Пераклад | Людміла Сіманёнак |
Працягласць | 0:40 |
Акцёры | Ганна Ляўшыцкая (Пятрушка), Ганна Сцепанец (Цыган, Марфуша, Сабака, Конь, Доктар), Наталля Гайдук (Скамарох) |
Творчае пераасэнсаванне прыёмаў і сюжэтаў нацыянальнага рускага вулічнага балагана, папулярнага ў ХІХ стагоддзі. Разнастайныя прыгоды галоўнага героя, прарэзлівыя гукі пішчыка, эфектныя скамарохі — усё працуе дзеля стварэння пэўнай атмасферы і падкрэслівае трапны народны гумар і нязменную актуальнасць старадаўніх гісторый пра Пятрушку.