«Лялька» запрашае стаць часцінкай вялікай лялечнай сям'і. Нагода? Міжнародны дзень лялечніка, які адзначаюць 21 сакавіка.
Для сяброў падрыхтавана шмат сюрпрызаў: лялькі, маскі, музыка, гумар. А яшчэ рэдкая магчымасць пазнаёміцца з мастакамі-бутафорамі, якія сваімі рукамі ствараюць казку.