Жартоўнае прадстаўленне на 2 дзеі паводле рускіх народных казак.
У гэтай пастаноўцы арганічна перапляліся сюжэты чатырох рускіх народных казак: «Ямеля», «Па шчупаковаму казанню», «Царэўна Несмяяна», «Танцавальны гармонік».
Спектакль насычаны трапнымі жартамі, ухваляе такія якасці, як дабрыня, чалавечнасць, кемлівасць.