Таццяна Уфімцава. Вершаваная казка для самых маленькіх.
Вас называюць бездапаможным баязліўцам? Зусім не значыць, што гэта праўда. Можа, проста не знайшоўся добры сябра, які паверыць у вас і пабачыць, які вы смелы і знаходлівы.
Сумна сядзець Цвыркунку дома і без перапынку вучыцца граць на скрыпачцы, бо на вуліцы весела гуляюць Павучок, Аса ды Матылёк. Але што рабіць — Маму трэба слухацца. Нечакана ўсё змяняецца, калі праз акно ў пакой залятае Казявачка, за якой гоніцца агідны Жук-Рагач. Цвыркунок робіць мужны ўчынак: абараняе новую сяброўку, а потым разам яны ідуць гуляць. Але гэта яшчэ не канец гісторыі… Глядзіце спектакль і даведаецеся, хто такая Казявачка і як пазмагаюцца сябры са злосным, хітрым Жуком. Сябры разам абавязкова перамогуць любое зло — у гэтым няма сумневу!
Пераклад Генадзя Гайдука.
Рэжысёр, сцэнаграфія, музычнае афармленне Ніны Обухавай.
Кампазітар песні Алена Пеле (Яўневiч).