Трагікамедыя.
Камерная сцэна.
Прэм’ера – 20 сакавіка 2021 года.
Уэлер Марцін – у мінулым паспяховы бізнесмен, якому здрадзілі партнёры. Фонсія Дорсі – супрацоўніца жыллёвай канторы без сярэдняй адукацыі. Яны выпадкова сустракаюцца, знаёмяцца і бавяць час за гульнёй у карты. У двух супрацьлеглых па характары людзей – усё ў мінулым, і аб’ядноўвае іх толькі адсутнасць будучыні. У нейкі момант няхітрая забава гульнёй у джын, простыя лекі ад маркоты робяцца для іх сэнсам і нават метафарай жыцця. Гульня напаўняецца ўспамінамі і шкадаваннямі пра згубленыя гады, пра тое, што не змаглі знайсці агульную мову з дзецьмі і цяпер вымушаны застацца адно на адно з самімі сабой. Ці змогуць героі адкрыць усе карты? І хто ж выйдзе пераможцам у гэтай тэатральнай партыі – адзінокія людзі або ўсё ж такі іх лёс?
Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Пераклад на беларускую мову Уладзіміра ДЗЮБЫ.