18 мая – Міжнародны дзень музеяў
Запрашаем адзначыць гэтае свята разам з намі!
Мы падрыхтавалі для вас цікавую экскурсію па Васкрасенскай вуліцы. Менавіта тут у 1913 годзе быў пабудаваны шыкоўны асабняк Ізраіля Вішняка – дом, які ўвайшоў у гісторыю як Віцебскае народнае мастацкае вучылішча, як месца працы Марка Шагала і Казіміра Малевіча і месца стварэння славутага УНОВІСа.
Але Васкрасенская вуліца цікава не толькі авангардам, хоць і стала знакамітай дзякуючы яму.
Падчас экскурсіі мы распавядзем пра раён Заручаўе, дзе склалася вуліца, пра Васкрасенскую царкву, якая дала ёй назву, і пра жыхароў наваколля - суседзяў Ізраіля Вішняка.
Сустракаемся ў суботу а 15-й гадзіне каля Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, вул. Васкрасенкая, 10 (Марка Шагала, 5а).
Самых стойкіх пасля экскурсіі па вуліцы запрашаем на экскурсію па Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Удзел у экскурсіях па Васкрасенскай і па музеі бясплатны!
Таксама 18 мая бясплатна можна наведаць арт-прастору “Талстога, 7” і выставачныя залы на Фрунзэ, 11 і Белабародава, 5.