Беларускі плакат: візуальны код часу

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

02.05.2017 г. ў выставачнай зале Фрунзэ, 11 (музычная гасцеўня) Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва у 17:00 адбудзецца адкрыццё выставы Беларускага саюза дызайнераў «Беларускі плакат: візуальны код часу».

Для праекта ёсць дзве нагоды — па-першае, трыццацігоддзе Беларускага саюза дызайнераў, творчага саюза, які аб’ядноўвае больш за 600 спецыялістаў у вобласці дызайна ўсіх напрамкаў (прамысловы, графічны, фэшн-дызайн, дызайн інтэр’ераў, віртуальнага асяродку, фотаграфіка, арт-менеджмент і педагогіка). І плакат — адна з найбольш відавочных і выніковых праяў дызайн-дзейнасці ў Беларусі.

Па-другое, выстава — гэта запланаваная частка буйнамасштабнага доўгатэрміновага праекта па захаванню спадчыны беларускага плаката, вынікам якога стане стварэнне лічбавага архіву, сайту і альбома-каталога.

На выставе будзе прадстаўлена больш за пяцьдзесят плакатаў розных часоў, выкананых беларускімі аўтарамі, пачынаючы з малавядомых шэдэўраў даваеннага перыяду да твораў У. Цэслера, В. Войчанкі, А. Кітаевай, Д. Сурскага, Т. Гардашнікавай , Р. Найдзена, Ю. Тарэева і іншых знакамітых аўтараў, а таксама плакаты студэнтаў Віцебскага Дзяржаўнага Тэхналагічнага Універсітэта.

Мастацкі твор, крыніца інфармацыі, гістарычны дакумент — беларускі плакат між іншых відаў мастацтва заслугоўвае асаблівай увагі. Ён, як нацыянальная мастацкая з’ява — найбольш вядомы і прызнаны па-замежамі нашай краіны, дзякуючы перамогам у прэстыжных міжнародных конкурсах і біенале. Беларускія плакаты знаходзіцца ў буйнейшых музеях і калекцыях Свету (музей плаката ў Вілануве (Варшава, Польша), Мараўскай галерэі (Брно, Чэхія), Луўры (Парыж, Францыя), музеі плаката ў г. Лахці (Фінляндыя), музеі плаката ў г. Таяма, Осака (Японія), Смітсанаўскім інстытуце (ЗША) і інш.). Пры гэтым у Беларусі для многіх плакат застаецца своеасаблівай terra incognita. У свеце гэтай відавочнай несправядлівасці, варта наўпрост прыйсці і пераканацца ў значнасці і прыгажосці гэтага віда мастацтва, вартага мець і на радзіме ўласны музей.

Выстава працягнецца да 17.05.2017 г.

Советский плакат. Новый взгляд. Афиша выставок
Ратуша 2,00 − 4,00 р
до 31 декабря
Фотопроект «Феномен времени». Афиша выставок
Ратуша вход свободный
до 22 декабря
Персанальная выстава жывапісу Вячаслава Дружкіна. Афиша выставок
Витебск вход свободный
до 12 января
Книжники Придвинья. Афиша выставок
Библиотека им. Ленина вход свободный
до 30 декабря
Следующие. Территория уважения. Афиша выставок
Художественный музей вход свободный
22 ноября — 2 февраля
Огнём и мечом. Афиша выставок
Ратуша 2,00 − 12,00 р