Мерапрыемства да дня роднай мовы.
«Да мяне прытулілася Слова». Песні, вершы, проза Вольгі Русілкі (кандыдата філалагічных навук, дацэнта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, літаратуразнаўцы, паэткі, педагога) у выкананні артыстаў тэатра «Лялька».
Спектакль «Кацёл з каменьчыкамі» (Уладзімір Караткевіч). Каменнае сэрца не можа спачуваць. У ім няма любові. Прыслухайся да свайго сэрца. Якая «музыка» ў ім гучыць? Што скажа яно, калі ў цябе папросяць сапраўднай дапамогі? Што такое звычайны цуд і як навучыцца быць чараўніком?